Беларуска Аляксандра Сасновіч прайграла ў 1/8 фіналу турніру WTA у Парыжы

18/05/2023 - 16:39
Аляксандра Сасновіч / globallookpress.com

На турніры ў Парыжы беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч (44-е месца ў рэйтынгу WTA) выбыла з 1/8 фіналу.

Наша суайчынніца 18 траўня сустракалася з прадстаўніцай ЗША Кэці Валынец (102). Пасля паўтарагадзіннай сустрэчы беларуска сышла з пройгрышам — 3:6, 3:6.

У чвэрцьфінале парнага разраду беларуска Лідзія Марозава і прадстаўніца Грузіі Натэла Дзаламідзэ саступілі Ганне Данілінай з Казахстана і расіянцы Веры Званаровай — 5:7, 7:5, 2:10.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі