euroradio.fm
З 27 сакавіка з-за эпідэміі каранавіруса спыненыя рэгулярныя і чартэрныя авіяпералётаў з расійскіх аэрапортаў у аэрапорты замежных дзяржаў і ў адваротным кірунку. Выключэннем з'яўляюцца толькі палёты, якія звязаны з вывазам расійскіх грамадзян у Расію з замежных дзяржаў.
Як паведамляе сайт Пасольства Беларусі ў Расійскай Федэрацыі, расійскім бокам узгоднены алгарытм дзеянняў па вывазу беларускіх грамадзян з трэціх краін.
"У адпаведнасці з палажэннямі аб роўных правах грамадзян, замацаванымі ў Дамове аб Саюзнай дзяржаве, вываз беларускіх грамадзян з трэціх краін будзе ажыццяўляцца нароўні з расійскімі грамадзянамі на падставе эвакуацыйных спісаў, якія падрыхтаваны беларускімі замежнымі ўстановамі на падставе зваротаў грамадзян, якія знаходзяцца за мяжой", — гаворыцца ў паведамленні.
Дастаўка беларускіх грамадзян у Маскву будзе ажыццяўляцца расійскімі чартарнымі бартамі. З аэрапортаў Дамадзедава і Шарамеццева прадугледжаны транзіт у Беларусь рэгулярнымі рэйсамі авіякампаніі "Белавія".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.