Беларус з Уроцлава прабег 23.34 кіламетра

06/02/2021 - 10:09

Беларус, што жыве ў польскім Уроцлаве, прабег 23.34 кіламетра, каб падтрымаць беларускіх спарцменаў, якія пацярпелі за сваю грамадзянскую пазыцыю. Як перадае тэлеграм-канал “Радыё Свабода”, сваім учынкам хлопец таксама падтрымлівае ўсіх, “хто не можа цяпер не проста бегаць, але свабодна выходзіць на вуліцы”, тых, хто цяпер сядзіць у турмах.

23.34 — лічба, якая стала сімвалічнай для Беларусі ў апошнія месяцы. Паводле артыкула 23.34 беларусаў затрымліваюць на пратэстах, б'юць, даюць суткі і штрафы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі