Беларус выйграў у Празе мільён еўра

18/12/2019 - 07:26

Беларус Мікалай Побаль зноў выйграў мільён еўра ў фінале Еўрапейскага покернага туру, інфармуе kp.by. Турнір прайшоў у Празе.

Побаль — прафесійны гулец. Ён — другі ў гісторыі двухразовы пераможца Еўрапейскага покернага туру. Пра яго першую перамогу ў 2012-м у Барселоне інфармавала Еўрарадыё. На той час Мікалай вучыўся ў Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце на спецыяльнасці “міжнародная эканоміка”.

Мікалай Побаль / Nail Stoddart/pokernews.com

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі