Беларус вяртаўся з Украіны на пераходнай пляцоўцы грузавога цягніка

16/10/2015 - 14:14

Беларус вяртаўся з Украіны на пераходнай пляцоўцы грузавога цягніка "Карасцень — Калінкавічы". Здарэнне адбылося ўвечары 15 кастрычніка. У пункце пропуску "Славечна" мужчыну знайшлі мазырскія памежнікі. Ён патлумачыў, што на тэрыторыі Украіны згубіў пашпарт і спадзяваўся перасекчы мяжу без дакументаў. Парушальніка прапусцілі ў Беларусь, але прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці, інфармуе прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэта.

Адзначаецца, што ў падобных выпадках грамадзянам Беларусі трэба звяртацца ў мясцовае аддзяленне ўнутраных спраў, каб атрымаць даведку. Пасля яны мусяць звярнуцца ў пасольства ці ў консульства Беларусі, якія выдаюць пасведчанні для вяртання на радзіму.

Фота: 112.ua

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі