Генеральны сакратар Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва Чжан Мін пацвердзіў, што Беларусь падала заяву, каб далучыцца да арганізацыі, піша пакістанскае агенцтва Urdu Point, спасылаючыся на Sputnik.
Зараз у ШАС восем паўнапраўных чальцоў: Індыя, Пакістан, Казахстан, Кыргыстан, Кітай, Расія, Таджыкістан і Узбекістан.
Арганізацыя гатова пачаць патрэбныя юрыдычныя працэдуры для афармлення паўнапраўнага сяброўства Беларусі.
"Сапраўды, Беларусь ужо афіцыйна падала заяву на далучэнне да ШАС у якасці паўнапраўнага сябра", — сказаў Чжан падчас брыфінгу.
Цяпер у ШАС старшынюе Узбекістан. У панядзелак міністр замежных спраў краіны Уладзімір Нораў заявіў, што просьба Беларусі пра ўступ у арганізацыю ўжо скіравана краінам-чэлесам ШАС. Як ён кажа, працэс уступу можа пачацца на саміце ў Самаркандзе, які прызначаны на верасень гэтага года.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут