Беларус на мікрааўтобусе вёз у Польшчу рарытэтныя матацыклы

13/01/2017 - 11:41

Беларус на мікрааўтобусе Mercedes вёз у Польшчу рарытэтныя матацыклы. Здарэнне адбылося 12 студзеня ў пункце пропуску "Бераставіца".

Як паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі, кіроўца выбраў "зялёны калідор" — спадзяваўся, што ўдасца праехаць мяжу без дэманстрацыі "багажу". Аднак у памежнікаў узніклі падазрэнні. У мікрааўтобусе яны знайшлі матацыклы Іж-350 1949 года выпуску і М-72 1957-га года.

Беларускія мытнікі мотатэхніку забралі і адправілі на экспертызу. Яе кошт пакуль не вядомы.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі