Беларус на Lexus знёс слуп на літоўскай мяжы (фота)

09/12/2016 - 13:30

У ДТЗ на самай мяжы Літвы і Беларусі трапіў грамадзянін нашай краіны 8 снежня, піша ru.delfi.lt. У вёсцы Прэнай Швянчэнскага раёна яго Lexus ES 350 урэзаўся ў электраслуп. Слуп паваліўся і пашкодзіў плот КПП Прэнай.

Як выявілася, 54-гадовы кіроўца на справіўся з кіраваннем на абледзянелай дарозе. Сам мужчына, як засведчылі літоўскія паліцыянты, быў цвярозы.

Кіроўца пры здарэнні не пацярпеў, электрадраты не былі пашкоджаныя. Падчас ДТЗ быў пашкоджаны аўтамабіль 2007 года выпуску і агароджа. Пашкоджаны аўтамабіль з месца ДТЗ быў вывезены эвакуатарам.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі