Беларус Алег Дулуб стаў галоўным трэнерам адэскага "Чарнаморца"

04/09/2017 - 17:46

Беларус Алег Дулуб стаў галоўным трэнерам адэскага футбольнага клуба "Чарнаморац". У яго трэнерскі штаб увайшоў яшчэ два нашыя суайчыннікі — Васіль Хамутоўскі і Юрый Поклад, паведамляе "Прессбол".

Новага трэнера камандзе 4 верасня прадставіў генеральны дырэктар "Чарнаморца" Анатоль Місюра. 

Перад гэтым Дулуб узначальваў украінскі клуб "Карпаты". "Чарнаморац", у які ён перайшоў, цяпер замыкае табліцу чэмпіянату Украіны.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі