Беларусь абяцае, што будзе больш пільна кантраляваць якасць малочнай прадукцыі

26/11/2015 - 18:24

Беларусь абяцае, што будзе больш пільна кантраляваць якасць малочнай прадукцыі, якая пастаўляецца ў Расію. Такім чынам Мінск адрэагаваў на прэтэнзіі з боку Рассельгаснагляду. Расіяне прапаноўвалі ўвесці абмежаванні на пастаўкі з 5 беларускіх прадпрыемстваў, якія вырабляюць малочную прадукцыю.

Па выніках сустрэчы з намеснікам кіраўніка Рассельгаснагляду Мікалаем Уласавым, намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі, дырэктар дэпартамента ветэрынарнага і харчовага нагляду Васіль Півавар заявіў, што гаворкі пра закрыццё згаданых прадпрыемстваў не ідзе. "Проста мы будзем больш пільна кантраляваць якасць малочнай прадукцыі, якая пастаўляецца ў Расію", — цытуе словы Півавара БЕЛТА.

Таксама расіяне маюць прэтэнзіі да 8 беларускіх прадпрыемстваў, якія займаюцца перапрацоўкай рыбы. Беларускі бок паабяцаў дадаткова разгледзець гэтае пытанне.

Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі