БДУ страціў 20 пазіцый у рэйтынгу найлепшых універсітэтаў свету

07/06/2018 - 07:42

БДУ страціў 20 пазіцый у рэйтынгу найлепшых універсітэтаў свету. Цяпер галоўны ўніверсітэт нашай краіны там займае 354-е месца.

Партал tut.by нагадвае, што Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт найлепшую пазіцыю ў рэйтынгу займаў у мінулым годзе, калі быў 334-м. Для параўнання — пяць гадоў таму БДУ быў сярод універсітэтаў, якія займалі 551-600-я месцы.

Пагоршыў свае пазіцыі і Беларускі нацыянальны тэхналагічны ўніверсітэт. У 2017 годзе ён займаў 751-800-я месцы, сёлета — 801-1000.

Рэйтынг найлепшых універсітэтаў свету складае брытанскае агенцтва Quacquarelli Symonds. У яго трапляе 1000 універсітэтаў з усяго свету. У працэсе падрыхтоўкі рэйтынгу аналізуецца праца больш за 30 тысяч ВНУ па ўсім свеце. Спецыялісты ўлічваюць аўтарытэтнасць ВНУ ў галіне навуковых даследаванняў, індэкс цытавання навуковых публікацый, суадносіны прафесарска-выкладчыцкага складу да колькасці студэнтаў, рэпутацыя сярод працадаўцаў, суадносіны айчынных і замежных студэнтаў, выкладчыкаў. Найлепшая сітуацыя ў Масачусецкім тэхналагічным інстытуце.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі