Футбольны клуб БАТЭ у 1/16 фінала Кубка Беларусі з цяжкасцю адолеў “Энергетык-БДУ”, клуб з першай лігі. Вынік матчу вырашыўся толькі ў дадатковы час.
На гэтую гульню трэнер барысаўчан Аляксей Бага выставіў эксперыментальны склад гульцоў: на поле выйшлі пераважна маладыя футбалісты, якім крыху болей за 20 гадоў, а лідары каманды адпачывалі. Ужо на другой хвіліне БАТЭ адкрыў лік — хуткім голам адзначыўся 22-гадовы фінскі легіянер Ясе Туомінен, аднак потым каманда не змагла нарасціць перавагу, а ў другой палове гульні, на 64-й хвіліне, Яўген Юдчыц з “Энергетыка” зраўняў лік — 1:1.
Гульня перайшла ў авертайм, дзе барысаўчане ўсё ж вырвалі перамогу — гол забіў 19-гадовы Ілля Сень і лік стаў 2:1. Такім чынам, БАТЭ прайшоў у 1/8 фінала Кубка Беларусі.