БАТЭ сёння згуляе з лонданскім “Арсеналам”

28/09/2017 - 17:33

У чацвер, 28 верасня, БАТЭ згуляе з лонданскім “Арсеналам”. Матч групавога раўнда футбольнай Лігі Еўропы пройдзе на “Барысаў-Арэне”, пачатак а 20-й гадзіне. Жывая трансляцыя запланаваная на тэлеканале “Беларусь 2”.

Як паведамляла Еўрарадыё, у Беларусь на матч з барысаўчанамі не прыляцела цэлая група футбалістаў асновы “Арсенала” (па інфармацыі брытанскай прэсы, дзесяць чалавек). Згадваюцца Алексіс Санчэс, Эктар Бельерын, Аляксандр Лаказэт, Нача Манрэаль, Сеад Калашынац, Месут Азіл, Алекс Айвобі, Петр Чэх, Ларан Касельні, Аарон Рамсей. Безумоўна, гэта не можа не радаваць трэнерскі штаб БАТЭ, аднак засмуціць заўзятараў — на “Барысаў-Арэне” чакаецца аншлаг.

Як вядома, у нашай групе лідыруе “Арсенал” — 3 ачкі, БАТЭ і “Црвена Звезда” маюць па 1 ачку, у “Кёльна” ачкоў пакуль няма.

Галоўны трэнер “Арсенала” Арсен Венгер учора ў Мінску мусіў сустрэцца з Аляксандрам Глебам, былым гульцом сваёй каманды (у 2005-2008 гадах). Глеб вельмі хацеў згуляць у складзе БАТЭ супраць “Арсенала”, аднак клуб заявіў, што ў яго паслугах не мае патрэбы.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі