БАТЭ не даў Дулубу кампенсацыю за датэрміновае скасаванне кантракта

26/06/2018 - 19:57

Беларускі футбольны трэнер Алег Дулуб не атрымаў ад клуба БАТЭ кампенсацыю за датэрміновае скасаванне кантракту. Пра гэта ён распавёў у інтэрв'ю тэлеканалу "Беларусь 1".

Дулуб стаў галоўным трэнерам барысаўскага клуба ўзімку 2018 года. Барысаўчане правялі ў гэтым сезоне пад яго кіраўніцтвам 16 матчаў. З іх у 11 яны атрымалі перамогі, двойчы згулялі ўнічыю і тры разы прайгралі. 

БАТЭ развітаўся з Дулубам 3 чэрвеня. Спецыяліст кажа, што адстаўка не стала для яго шокам, хаця ён разлічваў на стабільнасць у барысаўскім клубе. 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі