Барысаўскаму заводу медпрэпаратаў выдзеляць расійскі крэдыт на $7,5 млн

06/01/2016 - 03:45

Барысаўскі завод медпрэпаратаў атрымаў крэдыт ад “Маскоўскага крэдытнага банка” ў памеры 7,5 мільёна долараў. Гарантам па гэтай крэдытнай дамове стаў “Банк БелВЭБ”. Як паведамляе БелаПАН са спасылкай на прэс-службу гэтага банка, крэдыт дазволіць прадпрыемству знізіць нагрузку па абслугоўванні крэдытнай завінавачанасці за кошт прыцягнення больш танных рэсурсаў. Таксама завод зможа папоўніць абаротныя актывы і завяршыць інвестыцыйны праект па стварэнні вытворчасці стэрыльнай рассыпкі антыбіётыкаў.

У банку адзначаюць, што крэдытную заяўку разгледзелі вельмі хутка — усяго за месяц. Здзелка стала магчымай дзякуючы ўдзелу расійскай дзяржаўнай карпарацыі “Банк развіцця і знешнеэканамічнай дзейнасці”.

Фота: БелаПАН

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі