Балгарыя закрыла свае парты для Расіі: гэта рэалізацыя пятага пакета санкцый ЕС

17/04/2022 - 10:53
Порт у Балгарыі / bgdays.ru

Балгарыя забараніла марскім і рачным судам з Расіі заходзіць у свае парты. Выключэнне для караблёў, якія церпяць бедства, маюць патрэбу ў гуманітарнай дапамозе, перавозяць энерганосьбіты, ежу ці лекі ў краіны ЕС.

— Усім судам, зарэгістраваным пад расійскім сцягам, а таксама ўсім судам, якія пасля 24 лютага змянілі свой расійскі сцяг ці рэгістрацыю ў марскім рэгістры на любую іншую дзяржаву, забаронены доступ у балгарскія марскія і рачныя парты, — паведамляе марская адміністрацыя Балгарыі.

Напярэдадні такое ж рашэнне прынялі Італія, Румынія і Венгрыя з-за расійскай агрэсіі ва Украіне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі