Баец “Кусь”: мова, гісторыя, культура — у гэтым наша нацыянальная ідэя

20/07/2023 - 08:58
Аляксандр “Кусь” Клачко / фота з яго старонкі ў Фэйсбуку

20 ліпеня ў эфіры Еўрарадыё — беларускі добраахвотнік батальёна "Волат" палка імя Кастуся Каліноўскага Аляксандр “Кусь” Клачко.

“Рускі штык і рускі поп” не далі магчымасці беларусам у час, калі іншыя народы будавалі свае нацыянальныя дзяржавы і завяршалі сваё фармаванне як нацыі, прайсці тым жа шляхам. Але цяпер мы мае шанец завяршыць некалі пачатыя нацыябудаўнічыя працэсы. Безумоўна, з папраўкай на сучаснасць і з разуменнем, што свет змяніўся, як і мы самі. Тым не менш, падмурак мусіць заставацца ранейшым — мова, гісторыя і культура. Без гэтага будучыні ў Беларусі не будзе, перакананы Аляксандр “Кусь” Клачко.

Пра тое, дзе знайсці сілы на супраціў і ці магчыма вярнуць сабе краіну мірным шляхам, чаму так важна ўсвядоміць сябе беларусам і пры чым тут мова, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Аляксандрам “Кусем” Клачко.

Замовіць кнігі “Беларуская нацыянальная ідэя”, “Беларуская нацыянальная ідэя на маршы” і “Беларуская нацыянальная ідэя ў выгнанні і на вайне” можна тут:

Філосафы і мысляры мінулага сцвярджалі, што нацыянальная ідэя павінна быць у кожнай нацыі. Нехта перакананы, што мы яшчэ да сваёй нацыянальнай ідэі не дараслі. Іншыя сцвярджаюць, што такая ідэя ў беларусаў ёсць.

Дык ёсць у беларускай нацыі свая нацыянальная ідэя ці не? І калі мы да сваёй націдэі яшчэ не дараслі, то ці можам лічыцца нацыяй? Магчыма, нам варта ўзяць ды сфармуляваць такую ідэю для беларусаў?

На нашу думку, прыспеў час распачаць дыскусію і вызначыць, сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. І мы працягваем гэта рабіць у аўтарскай праграме “Ідэя Х” рэдактара Еўрарадыё Змітра Лукашука.

Па завядзёнцы ў якасці гасцей, якія дапамагаюць нам фармуляваць нацыянальную ідэю, — палітыкі і літаратары, эканамісты і музыканты, айцішнікі і культуролагі. Усе вы.

Праграма выходзіць штотыдзень у чацвер у 14:00.

Папярэднія выпускі праграмы “Ідэя Х” можна глядзець тут:

Нацыянальная ідэя

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі