Азараў адказаў на пытанне, ці ёсць у яго канкурэнцыя за кадры з Сахашчыкам

17/11/2022 - 11:12
Аляксандр Азараў і Валерый Сахашчык / svaboda.org

Прадстаўнік па аднаўленні законнасці і правапарадку Аб’яднанага пераходнага кабінета Аляксандр Азараў у эфіры Еўрарадыё адказаў на пытанне, ці ёсць у яго канкурэнцыя за кадры з Валерыем Сахашчыкам, прадстаўніком па пытаннях абароны. У прыватнасці, пра гэта ў адным з нядаўніх інтэрв'ю заявіў былы кіраўнік "Белага легіёну" Сяргей Бульба. Паводле яго версіі, канкурэнцыя існуе паміж "Паспалітым Рушэннем" Сахашчыка і "Харугвамі", удзельнікамі плана "Перамога" Азарава.

Сахашчыка адзін план, адныя задачы, у нас іншы план зусім, — кажа Аляксандр Азараў. — І людзі па нашым плане павінны выконваць адно, а па плане Сахашчыка — іншае. І таму... Беларусаў тут не так шмат [у краінах ЕС] і мы іх не дзелім: палову сюды, палову — туды".

Па словах Азарава, "беларусы самі вызначаюць, што яны хочуць, у чым яны хочуць удзельнічаць і што яны могуць".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі