Вікторыя Азаранка выйшла ў 1/8 фіналу "Ралан Гарос". У трэцім крузе беларуска абыграла ў двух сэтах амерыканку Мэдысан Кіз — 6:2, 6:2. Азаранка — 16-я ракетка свету, яе саперніца — 24-я.
Таксама ў пятніцу Арына Сабаленка не здолела прайсці расіянку Анастасію Паўлючэнкаву і выбыла з турніру. Менавіта з Паўлючэнкавай, 32-й ракеткай свету, і сустрэнецца Азаранка.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут