Азаранка і Сасновіч палепшылі сваё становішча ў сусветным рэйтынгу

04/10/2021 - 06:47

4 кастрычніка апублікаваны абноўлены рэйтынг WTA. Па-ранейшаму лідыруе аўстралійка Эшлі Барці. Упершыню за тры апошнія гады з першай дзясяткі выбыла японка Наомі Осака, яна цяпер на 12-м месцы.

Арына Сабаленка захавала за сабой другое месца ў сусветным рэйтынгу, Вікторыя Азаранка паднялася на дзве пазіцыі — на 32-е месца, а Аляксандра Сасновіч стала 100-й ракеткай свету (дагэтуль была 106-й). Вольга Гаварцова з 136-га перамясцілася на 138-е месца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі