Азаранка апусцілася на тры пазіцыі ў рэйтынгу WTA

14/09/2015 - 07:42

У панядзелак, 14 верасня, апублікаваны абноўлены рэйтынг WTA. Беларуска Вікторыя Азаранка апусцілася на тры пазіцыі — на 23-е месца. Яе абагналі аўстралійка Саманта Стосур і італьянкі — Флавія Пенета і Раберта Вінчы, якія гулялі ў фінале адкрытага чэмпіянату ЗША. Пенета перамагла на US Open і паднялася з 26-га на 8-е месца, Вінчы — з 43-га на 19-е.

У рэйтынгу па-ранейшаму лідыруюць амерыканка Серэна Уільямс, румынка Сімона Халеп і расіянка Марыя Шарапава.

Беларуска Вольга Гаварцова паднялася з 68-га на 63-е месца, яшчэ адна наша суайчынніца Аляксандра Сасновіч апусцілася з 118-га на 137-е месца ў рэйтынгу WTA.

Фота: ria.ru

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі