Аварыя ў цэнтры Мінска: два легкавікі не падзялілі праспект Незалежнасці

18/07/2017 - 14:21

Два легкавікі сутыкнуліся на скрыжаванні праспекта Незалежнасці і вуліцы Леніна ў Мінску. У аварыі ніхто не пацярпеў, але на галоўнай магістралі сталіцы ўтварыўся вялікі затор. Машыны стаялі ад ГУМа да Плошчы Перамогі (па праспекце) і да вуліцы Рэвалюцыйнай (па вуліцы Леніна).

Мяркуючы па тым, як стаяць машыны, Mercedes рухаўся па праспекце незалежнасці, а Opel выязжаў на скрыжаванне па вуліцы Леніна, з боку Нацыянальнага мастацкага музея.

На месцы аварыі працуе Дзяржаўтаінспекцыя.

Фота: Антон Матолька
Фота: Антон Матолька

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі