Аўто коштам 500 000 долараў заблакавала паркоўку ў Мінску (фота)

13/09/2016 - 15:45

Rolls Royce Phantom перакрыў праезд адразу тром аўтамабілям на вуліцы Ленінградскай увечары 13 верасня. Аўтамабіль чорнага колеру меў транзітныя нумары. У салоне не было нікога. Шыльдачка з нумарам тэлефона і просьбай "затэлефанаваць, калі вам перашкаджае мая машына", таксама адсутнічала.

Кошт на шыкоўны брытанскі седан дасягае 500 тысяч долараў. Дзесяцігадовыя экзэмпляры на рынку патрыманых аўтамабіляў могуць каштаваць у пяць разоў танней. Гэта адзін з самых шыкоўных і дарагіх аўтамабіляў у свеце.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі