Аўтар зафарбаваных "Каткоў" на Зыбіцкай: хвалявацца не трэба

01/08/2018 - 17:59

Тое, што працы вулічных мастакоў часам знішчаюць — нармальная практыка. Так лічыць Вадзім Богдан — аўтар "Каткоў" на вуліцы Зыбіцкай, 8, з якімі любілі фатаграфавацца мінчукі і госці сталіцы. 31 ліпеня мурал насупраць кавярні "Дэпо" зафарбавалі.

Фота Марыі Вайтовіч, kyky.org

"Хвалявацца не трэба. Што ёсць — тое ёсць, — кажа Богдан. — Не бачу нічога дрэннага ў такіх з'явах, калі праца камусьці перашкодзіла або, можа быць, якасць пагоршылася. Будзе нешта новае".

Фота Марыі Вайтовіч

Аўтар "Каткоў" успамінае: распісаць сцяну ў 2016 годзе захацеў адзін з гаспадароў установы. Ён патлумачыў, што часта бывае за мяжой, бачыў размаляваныя вулачкі і хоча бачыць на Зыбіцкай нешта падобнае.

У кастрычніку 2016 года Вадзім Богдан разам з прыяцелем Русланам Зуёнкам узяліся за працу.

Аўтары "Каткоў" Вадзім Богдан і Руслан Зуёнак, kyky.org

"Стрыт-арт называецца "Кэтсіці", — распавядае мастак. — Ідэя належыць Руслану. Мы так стараліся маляваць гэтых коцікаў, каб у кожнага быў свой характар, знешнасць, свае нейкія звычкі, як і ў людзей, якія жывуць у нашым горадзе ".

 

Фота Марыі Вайтовіч, kyky.org
Такім Будзе Новае графіці, фота: @no_bull_shittt

Сузаснавальнік "Дэпо" Уладзіслаў Луневіч кажа, што ў хуткім часе на іх месцы з'явіцца новае графіці "пра Мінск" — зусім не падобнае на ранейшае. Паводле яго слоў, праект ужо ўзгоднены з гарадскімі ўладамі.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі