"Аўдзі" з дзвюма жанчынамі і дзіцём з'ехала з дарогі і сутыкнулася з дрэвам

05/09/2016 - 15:29

Аўтамабіль "Аўдзі" з дзвюма жанчынамі і 5-гадовым дзіцём з'ехаў з дарогі і сутыкнуўся з дрэвам. Здарэнне адбылося а 12-й гадзіны ў панядзелак, 5 верасня, у Шчучынскім раёне каля вёскі Дэмбрава.

Як інфармуе прэс-служба УДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама, на гравійным участку дарогі 25-гадовая кіроўца не саўладала з кіраваннем, з-за чаго легкавік апынуўся ў кювеце, дзе сутыкнуўся з дрэвам.

Пацярпела толькі 42-гадовая жанчына-пасажырка. Яна знаходзілася на заднім сядзенні і не была прышпіленая рэменем бяспекі, атрымала траўму шыі, яе шпіталізавалі. Дзіця, як і кіроўца, цудам не пацярпела.

Фота: gaigrodno.by

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі