"Аўдзі-40" у Шклоўскім раёне. Фотарэпартаж Reuters

02/06/2020 - 14:21

33-гадовы вясковец з Шклоўскага раёна Аляксей Вусікаў са старой "Аўдзі-80" змайстраваў незвычайны транспартны сродак. Праўда, рухаецца ён толькі з дапамогай каня. Паколькі Вусікаў скарыстаў палову аўтамабіля, то сваю машыну назваў "Аўдзі-40". Ёй ён задаволены, паколькі можа ехаць і па дарозе, і па полі. І самае галоўнае — аўтамабільнае паліва не патрэбна. Дастаткова проста пакарміць каня.

Фотарэпартаж пра незвычайны транспартны сродак, створаны беларусам, 2 чэрвеня з'явіўся на Reuters. Здымкі ў канцы траўня зрабіў беларускі фатограф Васіль Фядосенка.

Гэты і наступныя здымкі — Reuters

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі