Аўдыторныя заняткі ў БНТУ спыненыя да 15 сакавіка

28/02/2020 - 11:49

У БНТУ, дзе выявілі хворага на каранавірус студэнта, аўдыторныя заняткі часова спыненыя з 28 лютага па 15 сакавіка. Усе студэнты будуць гэты час навучацца па індывідуальных планах, заявіў рэктар універсітэта Сяргей Харытончык

"Ніякай надзвычайнай сітуацыі ў БНТУ няма. Рэктаратам БНТУ ў адпаведнасці з рэкамендацыямі Міністэрства аховы здароўя прынятыя ўсе меры, каб лакалізаваць дадзеную праблему. Сітуацыя кіраваная і знаходзіцца пад кантролем кіраўніцтва і работнікаў сістэмы аховы здароўя", — перадае БЕЛТА словы Харытончыка.

Рэктар дадаў, што за станам здароўя навучэнцаў, выкладчыкаў і іншых работнікаў уведзены штодзённы кантроль. Таксама ва ўніверсітэце ўзмацнілі меры санітарна-эпідэмічнага кантролю і дэзінфекцыі.

Першы ў Беларусі выпадак захворвання на каранавірус выяўлены ў студэнта БНТУ 27 лютага. Іранскі студэнт прыляцеў у Мінск з Баку 22 лютага. Цяпер хлопец і людзі, якія з ім кантактавалі, змешчаны ў закрытыя боксы ў Мінскай інфекцыйнай лякарні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі