"Атлетыка" ў трэці раз перамог у футбольнай Лізе Еўропы (відэа)

16/05/2018 - 22:00

"Атлетыка" ў трэці раз перамог у футбольнай Лізе Еўропы. У сераду ў фінале, які прайшоў у Ліёне, мадрыдскі клуб выйграў у "Марсэля" — 3:0. Два галы забіў Антуан Грызман (21-я і 49-я хвіліны) і адзін — Габі (89-я).

Папярэдні раз "Атлетыка" святкаваў перамогу ў Лізе Еўропы ў 2012 годзе. Летась ганаровы трафей заваяваў англійскі "Манчэстар Юнайтэд".

Цяпер футбольныя балельшчыкі з нецярпеннем будуць чакаць фіналу Лігі чэмпіёнаў. 26 траўня на стадыёне "Алімпійскі" ў Кіеве сустрэнуцца "Ліверпуль" і "Рэал".

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі