Асуджаныя яшчэ 11 ашмянскіх мытнікаў, яны атрымалі 60 гадоў зняволення на ўсіх

29/08/2017 - 15:51

Асуджаныя яшчэ 11 ашмянскіх мытнікаў, яны атрымалі 60,5 года зняволення на ўсіх. Былых супрацоўнікаў пункта пропуску “Каменны Лог” суд Фрунзенскага раёна Мінска прызнаў вінаватымі ў атрыманні хабару ў буйным памеры (ч. 3 арт. 430 КК). Пяць чалавек атрымалі 5 гадоў зняволення, яшчэ пяць — 6 гадоў, адзін — 5,5 года калоніі ўзмоцненага рэжыму, інфармуе партал tut.by.

Як вядома, па справе ашмянскіх мытнікаў праходзіць 58 чалавек. Частка з іх ужо асуджаная, іншыя — на чарзе. Па версіі следства, мытнікі нанеслі страты на суму ў памеры 876 тысяч долараў і 19 тысяч еўра. Сцвярджаецца, што яны за грошы прапускалі без дагляду праз мяжу фуры з кветкамі.

Фота: tut.by

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі