Мабільнік, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com
Пра эсэмэскі ад махляроў папярэджвае фінансавая сістэма АРІП (Адзіная разліковая і інфармацыйная прастора).
Паведамляецца, што зламыснікі актыўна рассылаюць эсэмэскі з патрабаваннем аплаціць штраф па лініі ДАІ. У паведамленнях даюцца спасылкі на фальшывыя сайты, якія візуальна цалкам капіююць інтэрфейс асабістага кабінета АРІП.
"Пераход па такіх спасылках вядзе на фішынгавыя старонкі, галоўная мэта якіх — крадзеж дадзеных банкаўскіх картак і атрыманне доступу да сродкаў грамадзян", — перасцерагаюць у АРІП.
Кампанія рэкамендуе пры сумневах звяртацца ў службу падтрымкі адпаведнай арганізацыі праз правераныя кантакты.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут