Апеляцыйны камітэт АБФФ вярнуў БАТЭ тры ачкі за матч супраць "Слуцка"

10/11/2017 - 17:50

10 лістапада прайшло паседжанне апеляцыйнага камітэта Беларускай федэрацыі футбола па шумнай "справе Верамко".

Апеляцыйны камітэт вырашыў адмяніць вердыкт дысцыплінарнага камітэта АБФФ і вярнуць БАТЭ тры ачкі за матч супраць "Слуцка". Разам з тым барысаўскі клуб аштрафаваны на 42 тысячы рублёў (2000 базавых велічыняў), піша tribuna.com.

Як паведамляла Еўрарадыё, за прысутнасць у заяўцы на гульню брамніка Сяргея Верамко, які своечасова не аплаціў штраф за дыскваліфікацыю, барысаўчанам залічылі тэхнічную паразу — 0:3. У чэмпіянаце Беларусі лідарства трымае салігорскі “Шахцёр” — 65 ачкоў, мінскае “Дынама” мае 62, БАТЭ — 61 ачко. Пры вяртанні трох ачкоў барысаўскі клуб выходзіць на другое месца і адстае ад лідара толькі на адно ачко.

Да канца сезона ў чэмпіянаце краіны засталіся толькі два туры. 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі