Анісім не пойдзе на прэзідэнцкія выбары, калі ў іх будзе ўдзельнічаць Лукашэнка

21/12/2019 - 17:35
Алена Анісім ў студыі Еўрарадыё

Экс-дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Алена Анісім адмаўляецца ўдзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, калі ў іх будзе ўдзельнічаць дзеючы кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка. Пра гэта Анісім заявіла на Сойме Партыі БНФ, які прайшоў у Мінску 21 снежня.

Анісім лічыць, што перад выбарамі апазіцыя магла б правесці кампанію па зборы подпісаў за няўдзел Лукашэнкі ў выбарах. Яна заявіла, што гатовая весці перамовы аб супрацоўніцтве падчас прэзідэнцкай кампаніі з Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыяй (Грамада) і Партыяй БНФ.

"З астатнімі структурамі я буду размаўляць, калі атрымаю падтрымку гэтых двух структур", — цытуе Алену Анісім "Беларуская праўда". Аднак сённяшні Сойм Партыі БНФ не прыняў ніякіх рашэнняў аб падтрымцы прэзідэнцкай кампаніі былой дэпутаткі.

Алена Анісім заявіла пра прэзідэнцкія амбіцыі адной з першых, амаль год таму. Аналагічную заяву аб удзеле ў выбарах-2020 Аляксандр Лукашэнка зрабіў 17 лістапада 2019 года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі