Андрэя Рыбакова і Анастасію Новікаву пазбавілі медалёў Алімпіяды-2008 у Пекіне

26/10/2016 - 19:49

Міжнародны алімпійскі камітэт забраў у беларускіх цяжкаатлетаў Андрэя Рыбакова і Анастасіі Новікавай медалі, якія яны заваявалі на Алімпійскіх Гульнях 2008 года ў Пекіне, піша "Прессбол".

Рыбакоў тады заваяваў срэбра ў катэгорыі да 85 кг, а Новікава — бронзу ў катэгорыі да 53 кг. МАК ужыў санкцыі да атлетаў пасля пераправеркі допінг-пробаў. У Рыбакова быў знойдзены турынабол, у спробе Новікавай — турынабол і станазалол.

Бліжэйшым часам беларускія спартоўцы абавязаныя вярнуць у МАК медалі і дыпломы.

Дарэчы, допінг-скандал закрануў і іншых медалістаў Гульняў-2008. Свае ўзнагароды мусфць вярнуць расіянка Кацярына Волкава, казахстанец Таймураз Цігіеў, украінка Вольга Карабко, узбекістанец Саслан Цігіеў, кубінец Вільфрэд Марцінес, іспанка Жазэфіна Онія ды азербайджанец Сардар Хасанаў.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі