Анастасія Шкурдай узяла "срэбра" на дыстанцыі 50 метраў на юнацкіх гульнях

11/10/2018 - 07:29

Беларуская плыўчыха Анастасія Шкурдай узяла "срэбра" на дыстанцыі 50 метраў батэрфляем на III юнацкіх алімпійскіх гульнях у Буэнас-Айрэсе. У фінале яна паказала вынік 26,62 секунды. Лепшы час быў толькі ў прадстаўніцы Швецыі Сары Шыневік — 26,40 секунды. На трэцім месцы — Паліна Ягорава з Расіі — 26,68, інфармуе прэс-служба Нацыянальнага алімпійскага камітэта.

11 кастрычніка Шкурдай выступіць на дыстанцыі 100 метраў батэрфляем. Ёй 15 гадоў. Анастасія нарадзілася ў Брэсце. Сёлета яна выйграла юніёрскі чэмпіянат свету ў дысцыпліне 100 метраў батэрфляем.

У беларускай зборнай ужо чатыры ўзнагароды на спаборніцтвах. Раней "золата" ўзяў дзюдаіст Арцём Коласаў — падчас індывідуальнага выступлення і ў складзе змяшанай каманды, "срэбра" — веславальшчык Іван Брынза.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі