Ананіч: Перамовы па стварэнні беларуска-ўкраінскага тэлеканала будуць працягнуты

01/12/2016 - 10:36

Перамовы па стварэнні сумеснага беларуска-ўкраінскага тэлеканала зайшлі ў тупік. Але перамовы будуць працягвацца. Пра гэта ў эксклюзіўным каментары Еўрарадыё заявіла міністр інфармацыі Беларусі Лілія Ананіч:

“У нас сапраўды былі перамовы, сустрэчы, але разам з тым, у адпаведнасці з заканадаўствам, у нас не было прапаноў з украінскага боку. Ёсць цэлы канкрэтны пералік дзеянняў, якія павінныя быць зробленыя, каб былі канкрэтныя прапановы. Таму, перамовы будуць працягвацца і думаю, што мы знойдзем паразуменне”.

Па словах Ананіч, беларускі бок выступае за тое, каб у нас было “плюралістычнае інфармацыйнае поле”.

Нагадаем, кіраўнікі Беларусі і Украіны Аляксандр Лукашэнка і Пётр Парашэнка заявілі аб дамоўленасці па стварэнні агульнага тэлеканала падчас перамоваў у Кіеве 21 снежня 2014 года.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі