Маскоўскія амапаўцы не пазналі Дыега Марадону і не прапусцілі яго на паркоўку. Інцыдэнт здарыўся ў канцы стартавага матчу чэмпіянату свету па футболе на стадыёне "Лужнікі" (зборная Расіі выйграла ў Саудаўскай Аравіі — 5:0). Відэа з'явілася ў Twitter.
Марадона — знакаміты ў мінулым аргентынскі футбаліст, старшыня праўлення ФК "Дынама-Брэст".