Амаль 9 тысяч: у Беларусі новы рэкорд захварэлых на COVID-19

13/02/2022 - 11:38
"Хуткая" ў Беларусі / Еўрарадыё

У Беларусі новы антырэкорд хворых на COVID-19. Па дадзеных Міністэрства аховы здароўя, за суткі ў краіне выявілі 8921 выпадак заражэння. І гэта толькі паводле афіцыйнай статыстыкі, да праўдзівасці якой ёсць пытанні!

Пра тое, лічбы Міністэрства аховы здароўя па COVID не маюць дачынення да рэальнай статыстыкі, нядаўна заявіў былы загадчык аддзялення анестэзіялогіі і рэанімацыі Віцебскай бальніцы хуткай дапамогі Уладзімір Мартаў.

"Лічбы міністэрства ніколі не супадалі з лічбамі з месцаў. Напрыклад, калі я яшчэ працаваў загадчыкам, аднойчы ў мяне было сем памерлых за дзень. Быў такі перыяд. А міністэрства падавала, што сем чалавек памерла па краіне", — успамінае ён.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі