Аляксей Бага ўзначаліў салігорскі ФК "Шахцёр"

21/12/2022 - 12:20
Аляксей Бага / sb.by

Галоўным трэнерам салігорскага футбольнага клуба "Шахцёр" стаў Аляксей Бага. Як паведамляе прэс-служба клуба, кантракт з ім разлічаны на два гады.

Апошнія гады Бага ўзначальваў замежныя каманды — літоўскі "Жальгірыс" і казахстанскі "АктОбе".

У "Шахцёры" ён быў галоўным трэнерам у канцы сезона 2021 года. Пад кіраўніцтвам Багі салігорцы атрымалі восем перамог у дзесяці матчах і датэрмінова сталі чэмпіёнам Беларусі. Пасля заканчэння чэмпіянату 2021 года спецыяліст пакінуў "Шахцёр" і ўзначаліў азербайджанскі "Сумгаіт". Цяпер Бага вярнуўся ў салігорскі клуб.
 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі