Аляксандр Глеб пасля заканчэння гульнявой кар'еры можа стаць трэнерам

09/04/2018 - 19:48

Вядомы беларускі футбаліст Аляксандр Глеб задумаўся пра трэнерскую кар'еру пасля заканчэння гульнявой. Пра гэта ён заявіў у інтэрв'ю расійскаму штотыднёвіку "Футбол"

У гэтым сезоне Глеб гуляе за барысаўскі БАТЭ. "Ёсць жаданне пагуляць яшчэ адзін сезончык", — тлумачыць спартовец.

Ён прызнаецца, што раней нават не думаў пра тое, чым будзе займацца па заканчэнні гульнявой кар'еры. "Але зараз да мяне даходзіць: футбол — гэта вельмі важная частка майго жыцця, таму ў мяне з'явілася жаданне пасля завяршэння кар'еры футбаліста пайсці на трэнерскія курсы", — кажа Глеб.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі