Аліна Талай пасля траўмы выступіць на чэмпіянаце Еўропы па лёгкай атлетыцы

27/02/2019 - 16:13

Зборная Беларусі па лёгкай атлетыцы адправілася на чэмпіянат Еўропы ў Глазга. Спаборніцтвы пачнуцца 1 сакавіка. У складзе нашай каманды 17 спартоўцаў, паведамляе тэлеканал АНТ.

У склад зборнай увайшла Аліна Талай, якая нядаўна выканала кваліфікацыйны нарматыў. Таксама ў бегу з бар'ерамі выступіць Эльвіра Герман. У скачках у вышыню Беларусь спадзяецца на Максіма Недасекава. У скачках у даўжыню нашу краіну прадставіць Настасся Мірончык-Іванова

Чэмпіянат Еўропы ў Глазга пройдзе з 1 па 3 сакавіка. 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі