Аліна Гарнасько выйграла золата на чэмпіянаце свету па мастацкай гімнастыцы

28/10/2021 - 13:30

Беларуска Аліна Гарнасько выйграла золата на чэмпіянаце свету па мастацкай гімнастыцы ў Японіі. Яна была першай у практыкаваннях са стужкай. Напярэдадні Гарнасько ўзяла срэбра і бронзу ў практыкаваннях з абручом і мячом.

Для 20-гадовай гімнасткі гэтае золата першае ў спартыўнай кар'еры.

Аліна Гарнасько / З архіву БЕЛТА

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі