Акадэмік-мовазнаўца падтрымаў газету ў судзе за мыла на вяроўцы

16/01/2020 - 15:50

Акадэмік Аляксандр Лукашанец, спецыяліст Цэнтра даследавання беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук, падтрымаў "Рэгіянальную газету" ў судзе з Маладзечанскім заводам парашковай металургіі. 

Як распавядала Еўрарадыё, завод падаў у суд за публікацыю фатаздымка з мылам на вяроўцы ў заводскай прыбіральні. У газеце выказалі здагадку, што такім чынам на прадпрыемстве засцерагаюцца ад крадзяжоў. Аднак дырэктар завода заявіў, што гэта правакацыя.

Цяпер прадпрыемства падала ў Эканамічны суд Мінскай вобласці пазоў аб абароне дзелавой рэпутацыі. Прадстаўнікі завода папрасілі суд далучыць да справы інфармацыю пра тое, што за апошнія два гады "крадзяжоў на прадпрыемстве не адбывалася". Таму, маўляў, прывязваць мыла да ракавіны не мела сэнсу.

"Мы не адмаўляем фота, гэта не мантаж. Фота рэальнае", — перадае TUT.by словы аднаго з прадстаўнікоў завода. Аднак пры гэтым ён дадаў, што гэта мог быць чый-небудзь жарт.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі