Ахвярамі ўрагану ў Македоніі сталі 15 чалавек

07/08/2016 - 14:44

Ураган і залева, якія абрынуліся на Македонію ў ноч на нядзелю, забралі жыцці не менш як 15 чалавек. Пра гэта паведамляе Бі-Бі-Сі са спасылкай на македонскую паліцыю.

Яшчэ шэсць чалавек лічацца зніклымі без вестак.

Паводле некаторых звестак, у найбольш пацярпелых раёнах узровень вады падняўся на паўтара метра. Кальцавая дарога вакол Скоп'я моцна разбураная.

Дарэчы, сёння ўвечары там зноў чакаюцца моцныя залевы.

 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі