Аформіць гуманітарны ВНЖ у ваяводскіх управы Польшчы можна з 8 ліпеня

05/07/2022 - 09:32
Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэм'ер-міністрам Польшчы Матэвушам Маравецкім​ / @tsikhanouskaya

Заявы на выдачу відаў на жыхарства па гуманітарных прычынах ваяводскія ўправы Польшчы пачнуць прымаць з 8 ліпеня. Такая інфармацыя прагучала на сустрэчы прадстаўнікоў Святланы Ціханоўскай у МУС Польшчы.

Як мяркуецца, з 1 жніўня ў Варшаве пачнуць выдаваць і гуманітарныя візы для беларусаў, якія прыбылі ў Польшчу з Украіны без віз. Крыху пазней — з верасня — гуманітраныя візы пачнуць выдаваць яшчэ ў трох польскіх гарадах — Беластоку, Любліне і Познані. На сустрэчы ў польскім МУС прадстаўнікі Святланы Ціханоўскай — Крысціна Рыхтэр і Франак Вячорка — узнялі таксама пытанне аб праблемах з запісам на візы ў Беларусі.

Святлана Ціханоўская гэтымі днямі знаходзіцца з візітам у Польшчы. Напярэдадні адбылася яе сустрэча з прэм'ер-міністрам Польшчы Матэушам Маравецкім. На ёй прысутнічаў і Павел Латушка. Сёння запланаваныя сустрэчы з прэзідэнтам Польшчы Анджэем Дудам і міністрам аховы здароўя. Будуць абмяркоўвацца пытанні легалізацыі і магчымасці працаваць у Польшчы для лекараў з Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі