ВІленскі аэрапорт / LRT
Уноч на нядзелю, 22 сакавіка, Віленскі аэрапорт зноў спыняў сваю працу праз метэазонды.
Літоўская служба аэрапортаў паведаміла, што часовыя абмежаванні паветранай прасторы трывалі ад 0:33 да 01:46 "з-за навігацыйных знакаў, характэрных для паветраных шароў, выяўленых у зонах, якія ўяўляюць небяспеку для авіяцыі".
Абмежаванні закранулі тры рэйсы, затрымкі магчымыя як у нядзелю, так і ў панядзелак, бо парушаны графік працы экіпажаў і змены самалётаў.
Гэта ўжо чацвёрты выпадак у 2026-м годзе, калі праца аэрапорта Вільні парушаецца праз прылёт кантрабандных паветраных шароў.
Літоўскія палітыкі лічаць уварванні балонаў з кантрабанднымі цыгарэтамі гібрыднай атакай Мінска.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут