Ад каранавіруса памерла маці галоўнага трэнера "МанСіці" Пепа Гвардыёлы

06/04/2020 - 19:55

Ад каранавіруса памерла маці галоўнага трэнера англійскага футбольнага клуба "Манчэстар Сіці" Пепа Гвардыёлы, паведамляе ў Twitter клубная прэс-служба. Далорэс Сала Карыа жыла ў прыгарадзе Барселоны, ёй было 82 гады.

"Усе, хто звязаны з клубам, выказваюць свае самыя шчырыя спачуванні ў гэты самы сумны час Пепу, яго сям'і і ўсім іх сябрам", — піша прэс-служба "МанСіці".

Раней Пеп Гвардыёла ахвяраваў мільён еўра каталонскай бальніцы для барацьбы з каранавіруснай інфекцыяй COVID-19.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі