Абітурыент БДУ так спяшаўся да вышэйшай адукацыі, што ўпаў па дарозе (Відэа)

17/07/2018 - 17:30

Абітурыент БДУ так спяшаўся да вышэйшай адукацыі, што ўпаў па дарозе. У апошнюю хвіліну падачы дакументаў хлопец не здолеў узяць бар’ер і нават не сеў, а літаральна ўпаў у лужыну. Але ўсё ж трапіў у прыёмную камісію. 

Спадзяемся, што ў яго ўсё добра!

17 ліпеня да 18:00 абітурыенты маглі падаць дакументы на бюджэтнае аддзяленне ў беларускія ВНУ першай плыні. Але абнаўляць інфармацыю пра прахадныя балы прыёмныя камісіі скончылі на тры гадзіны раней — у 15:00.

Далей пачалася латарэя: праходзіш ты на "бясплатнае" ці не — даведаешся толькі тады, калі пераносіць дакументы ў іншую ВНУ першага патоку ўжо позна.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі