97% расійскіх удараў па Украіне былі нанесены па грамадзянскіх аб'ектах

28/11/2022 - 16:40
Расійскія ракеты трапляюць і ў жылыя дамы / https://www.facebook.com/MNS.GOV.UA

97% расійскіх удараў па Украіне былі нанесены па грамадзянскіх аб'ектах. Пра гэта заявіў міністр абароны Украіны Аляксей Рэзнікаў. Ён нагадаў, што з пачатку расійскай агрэсіі РФ нанесла больш за 16 тысяч ракетных удараў.

"Мы змагаемся супраць тэрарыстычнай дзяржавы, — падкрэслівае Рэзнікаў. — Украіна атрымае перамогу і прыцягне ваенных злачынцаў да адказнасці".

Восенню 2022-га расійскія атакі праводзяцца ў асноўным на аб'екты энергетычнай інфраструктуры. У выніку мірнае насельніцтва пакідаюць без святла, ацяплення, вады.

twitter.com/oleksiireznikov

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі