6 ліпеня еўра і расійскі рубель патаннелі, курс долара вырас

06/07/2016 - 12:49

У сераду, 6 ліпеня, на Беларускай валютна-фондавай біржы адбыліся чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара вырас з 2,0048 да 2,0159 рубля (20 159 рублёў старымі), а курс еўра ўпаў — з  2,2354 да 2,2299 рубля (22 299 рублёў старымі), 100 расійскіх рублёў учора каштавалі 3,1208, а сёння 3,1181 — беларускага (311 рублёў за 1 расійскі па-старому).

Беларускі рубель аслабеў да кошыка валют на 0,05%.

Як паведамляла Еўрарадыё, у аўторак, 5 ліпеня, Курс долара вырас з 1,9979 да 2,0048 рубля, а курс еўра — з  2,2207 да 2,2354 рубля, 100 расійскіх рублёў учора каштавалі 3,1318, а сёння — 3,1208 беларускага.

Махлярства з новымі грашыма. Будзьце пільнымі! (фота)

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі