48 населеных пунктаў Віцебскай вобласці застаюцца без электрычнасці

10/11/2016 - 07:36

48 населеных пунктаў у асобных раёнах Віцебскай вобласці на 9-ю гадзіну заставаліся без электрычнасці. Прычынай стаў моцны снегапад, які прайшоў уначы. Як паведамляе БЕЛТА са спасылкай на "Віцебскэнерга", адключанымі заставаліся дзесяць ліній электраперадачы па 10кВ у Полацкім, Докшыцкім, Расонскім і Ушацкім раёнах. Без святла былі 1618 дамоў. Вядуцца аднаўленчыя работы.

Раней паведамлялася пра 36 населеных пунктаў, якія на 6-ю гадзіну раніцы заставаліся без электрычнасці.

Беларускія сіноптыкі кажуць, што колькасць ападкаў, якія выпаді ў ноч на чацвер, не з'яўляецца рэкорднай. У Мінску выпала 8 мм ападкаў у выглядзе снегу, мокрага снегу. Вышыня снежнага покрыва ў сталіцы складае 14 сантыметраў. У Гродне за суткі выпала каля 10 см снегу.

Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі